Беларуская Служба

ЗША анансавалі чарговы пакет ваеннай дапамогі Кіеўву

07.06.2024 19:40
З пачатку поўнамаштабнай вайны ЗША перадалі Кіеву ваеннай дапамогі больш як на 50 млрд долараў.
Rosjanie przesunęli się w Donbasie, możliwe otwarcie nowego frontu
Rosjanie przesunęli się w Donbasie, możliwe otwarcie nowego frontuSztab Generalny Sił Zbrojnych Ukrainy

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Парыжы абвясціў аб новым пакеце дапамогі Кіеву на суму 225 млн даляраў.

Новы пакет дапамогі ўключае ў сябе боепрыпасы для РСЗА HIMARS, мінамётныя сістэмы, артылерыйскія снарады, ракеты для сістэмы СПА HAWK, ракеты Stinger, супрацьтанкавыя сістэмы, гаўбіцы, бронетранспарцёры і патрульныя катэры.


Нагадае, напярэдадні Вашынгтон раней дазволіў Кіеву выкарыстоўваць амерыканскае ўзбраенне для ўдараў па ваенных абʼектах на мяжы з Харкаўскай вобласцю. Пры гэтым у ЗША удакладнілі, што Украіна па-ранейшаму не можа прымяняць іх зброю для ўдараў па грамадзянскай інфраструктуры і запускаць ракеты вялікай далёкасці.

З пачатку поўнамаштабнай вайны ЗША перадалі Кіеву ваеннай дапамогі больш як на 50 млрд долараў.

pap/эж